Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.04.2021

Шосты школьны дзень

  Вельмі насычаным выдаўся гэты суботні дзень ў нашых рабят.

  З вучнямі пачатковых класаў праводзілася мерапрыемства на тэму "Кірмаш прафесій". Вучні пазнаёміліся з рознымі відамі прафесій, значэннем працоўнай дзейнасці ў жыцці чалавека. Вучні назвалі тыя прафесіі, якія ім падабаюцца і патлумачылі, кім ў будучым яны хацелі б стаць.

 У рамках правядзення прафарыентацыйнай суботы школу наведалі студэнткі УА “Палескага дзяржаўнага універсітэта”. У займальнай гутарцы студэнткі Яна і Сняжана паведалі аб шырокім выбары спецыяльнасцяў ва УА "Палескі дзяржаўны універсітэт», умовах навучання, прафесарска-выкладчыцкім складзе, вучэбна-практычных базах, месцах размеркавання на працу, а таксама аб ўступных іспытах (прадметы ЦТ, прахадныя балы мінулага года). Студэнты ПалесДУ дзяліліся сваім вопытам паступлення ва ўніверсітэт, актыўнай студэнцкім жыццём, умовамі пражывання ў інтэрнаце. У канцы мерапрыемства дзяўчаты правялі з вучнямі гульню на логіку. Вучні задалі мноства пытанняў і атрымалі змястоўныя і цікавыя адказы.

 Для вучняў 7-11 класаў быў арганізаваны лекторый «Глядзі і памятай». Рабяты з вялікім задавальненнем і інтарэсаў глядзелі фільм пра Вялікую Айчынную вайну. http://chudin.gancevichi.edu.by/main.aspx?guid=43793 

  Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у цімураўскім акцыі «Чысты двор». Рабяты прывялі ў парадак прылеглую да школы тэрыторыю, падмялі дарожкі.