Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.04.2021

Глядзі і памятай

 У рамках кінамарафона “Глядзі і памятай” вучні старэйшых класаў прагледзелі фільм “Вянок санэтаў”. Карціна знята ў 1976 годзе па матывах аповесці В.Муратава “Мы уцякалі на фронт”. Падчас абмеркавання фільма вучні параўналі розныя постэры да фільма, прааналізавалі выбар рэжысёрам незвычайнай формы апавядання і ролю розных кінематаграфічных прёмаў: паэтычныя каментарыі, шматлікія крупныя планы, акцэнт на творах жывапісу і музыкі.

 На прыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што рэжысёр не выпадкова выбірае ў якасці формы апавядання “вянок санетаў”. Кожны новы эпізод фільма пачынаецца з канца папярэдняга, як і радкі санета. А першы і апошні – адной і той жа сцэный. Вось тут і адлюстравана ўся жыццевая мудрасць: чалавек не ведае, колькі гадоў яму падрыхтавана пражыць, і апошнім санетам жыцця можа стаць любы з чатырнаццаці папярэдніх вершаў. А самая вялікая несправядлівасць – гэта калі падобная доля чакае дзяцей.