Быць ці не быць школьнай форме?


ШАГ

Адзіны дзень інфармавання для вучняў праводзіцца кожны      чацвёрты чацвер месяца пад агульным дэвізам "ШАГ" - "Школа актыўнага грамадзяніна".

  Мэта: фарміраванне гатоўнасці вучняў у будучыні ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны, выконваючы грамадзянскія ролі (выбаршчыка, законапаслухмянага грамадзяніна, члена грамадскіх арганізацый і г. д.), гатоўнасці самастойна прымаць рашэнні ў сферы дзяржаўна-грамадскіх адносін, несці адказнасць за прынятыя рашэнні і іх наступствы.

  Асноўная задача: пашырэнне ведаў навучэнцаў аб палітычных і сацыяльна-эканамічных падзеях у Рэспубліцы Беларусь, развіццё ўменняў аналізаваць інфармацыю аб сацыяльных з'явах і працэсах, весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства.

  Форма правядзення: Ток-шоу: "100 пытанняў да дарослага: падзеі, факты, каментарыі" 

Дрэва ідэй і ініцыятыў

Віртуальны альбом ШАГ 2025/2026:

https://docs.google.com/presentation/d/1HaGkqWRqCA7jvwt17eljzNzlCw8kXj_9Gytq4krm5UU/edit?usp=drivesdk

ШАГ 9

    21 мая ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму «Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю».
Галоўнай мэтай мерапрыемства было абмеркаванне ролі моладзі ў грамадскім жыцці краіны, удзелу ў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднаннях, развіцця валанцёрскага руху, падтрымкі маладзёжных ініцыятыў і арганізацыі часовай працоўнай занятасці падлеткаў. Навучэнцы атрымалі магчымасць адкрыта выказаць сваё меркаванне, паразважаць над тым, што значыць быць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны, і атрымаць практычныя рэкамендацыі па арганізацыі летняга адпачынку і працы. У якасці госця на мерапрыемства завітала Сергіеня Валянціна Мікалаеўна – дырэктар ДУА “Чудзінская сярэдняя школа”, а таксама член партыі “Белая Русь”.
   На першым этапе настаўнік арганізаваў працу па актуалізацыі ведаў навучэнцаў аб прыярытэтах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Падчас прэзентацыі інфармацыйных матэрыялаў вучні даведаліся аб дзейнасці самых уплывовых маладзёжных арганізацый краіны – БРСМ і БРПО. Навучэнцы паглядзелі прапанаваныя відэаролікі і абмеркавалі канстытуцыйныя правы моладзі на ўдзел у грамадскіх аб'яднаннях.
Асаблівая ўвага была нададзена развіццю валанцёрскага руху. Вучні пазнаёміліся з працай Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра, валанцёрскага атрада БРСМ «Добрае Сэрца» і дзейнасцю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Навучэнцы даведаліся пра рэспубліканскую акцыю «Аднаўленне святыняў Беларусі» і магчымасці валанцёрскай дапамогі пажылым людзям, інвалідам і нават бяздомным жывёлам.
    Другі этап мерапрыемства прайшоў у фармаце дыялогавай пляцоўкі. Навучэнцы разважалі над тым, што значыць займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю і быць дастойным грамадзянінам сваёй краіны.
  Падчас дыскусіі вучні абмеркавалі пытанні часовага працаўладкавання падлеткаў у вольны ад вучобы час і арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Настаўнік гісторыі растлумачыў, што дзяржава гарантуе права на першае працоўнае месца і аказвае падтрымку моладзі пры прафесійным самавызначэнні.
   Валянціна Мікалаеўна прыняла актыўны ўдзел у абмеркаванні ключавых пытанняў і падзялілася сваім вопытам і бачаннем таго, што значыць займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў сучасным грамадстве. У цэнтры ўвагі суразмоўцаў апынуліся пытанні часовага працаўладкавання падлеткаў у вольны ад вучобы час і арганізацыя дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Дырэктар школы падрабязна адказала на пытанні навучэнцаў аб тым, якія менавіта магчымасці для часовага працаўладкавання і карыснай занятасці створаны для моладзі ў нашым раёне і непасрэдна на базе ўстановы адукацыі падчас летніх канікул.
   Вынікам сустрэчы стала стварэнне фінальнай, дзевятай старонкі альбома актыўнага грамадзяніна: «Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць…». Настаўнік нагадаў, што на працягу ўсяго 2025/2026 навучальнага года гэты праект рэалізоўваўся пад дэвізам «Быць дастойным грамадзянінам – значыць быць актыўным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь!». Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы з гонарам «прагарталі» ўсе старонкі створанага за год віртуальнага альбома, якія адлюстроўваюць ключавыя ідэі праекта.
   Мерапрыемства прайшло ў адкрытай, канструктыўнай і добразычлівай атмасферы. Навучэнцы прыйшлі да адзінай высновы: быць грамадзянінам – гэта не проста мець пашпарт, а пацвярджаць сваю пазіцыю карыснымі справамі, удзелам у жыцці грамадства і працай на карысць сваёй Радзімы.

ШАГ 8

   23 красавіка ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшло мерапрыемства па тэме «Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ганарыцца дасягненнямі Беларусі». Занятак праходзіў у форме інтэрактыўнага дыялогу. Самі вучні выступілі ў ролі даследчыкаў і экспертаў, глыбока пагрузіўшыся ў аналіз поспехаў нашай дзяржавы ў розных сферах.
  Размова пачалася з маштабнага агляду эканамічных і навуковых здабыткаў, якія робяць нашу краіну вядомай ва ўсім свеце. Вучні з цікавасцю абмяркоўвалі тое, што Беларусь сёння з’яўляецца экспартна-арыентаванай дзяржавай, дзе кожная пятая тона калійных угнаенняў у свеце мае беларускае паходжанне. Асаблівы гонар у прысутных выклікалі поспехі айчыннага машынабудавання, бо тэхніка такіх гігантаў, як БелАЗ, МТЗ і «Гомсельмаш» працуе на ўсіх кантынентах, а развіццё ўласнага легкавога аўтамабілебудавання пад брэндам Belgee адкрывае новыя гарызонты для прамысловасці. Падчас дыскусіі падлеткі звярнулі ўвагу і на сацыяльна-арыентаваны характар нашай эканомікі, дзе асаблівая роля адведзена якаснай ахове здароўя. Абмеркавана было і тое, што па выніках 2025 года ў краіне было ўведзена ў строй 17 новых аб’ектаў аховы здароўя, а беларускія медыкі дасягнулі гістарычных мінімумаў па мацярынскай смяротнасці і паказваюць адны з лепшых у свеце вынікаў па выхаванні дзяцей з экстрэмальна нізкай масай цела.
   Цэнтральнай часткай сустрэчы стала глыбокае асэнсаванне эпіграфа аб тым, што на кожным з нас ляжыць адказнасць за лёс краіны. Навучэнцы разважалі над тым, што сучасная Беларусь стварае для моладзі роўныя і спрыяльныя стартавыя ўмовы, забяспечваючы даступную адукацыю і падтрымку інавацыйных стартапаў. Хлопцы і дзяўчаты актыўна дзяліліся думкамі аб тым, як важна сёння займаць актыўную пазіцыю, добра вучыцца і быць гатовым прыносіць карысць грамадству праз стваральную працу. У ходзе інтэрактыўнага дыялогу вучні самі прыйшлі да высновы, што гонар за краіну складаецца з поспехаў кожнага канкрэтнага чалавека, няхай гэта будзе перамога спартсмена на міжнароднай арэне або ўкараненне новай лічбавай тэхналогіі ў паўсядзённае жыццё.
  Напрыканцы сустрэчы навучэнцы перайшлі да практычнага ўвасаблення сваіх ідэй. Была распачата праца над восьмай старонкай лічбавага альбома актыўнага грамадзяніна, дзе вучні вырашылі сабраць не толькі факты аб дасягненнях Беларусі, але і ўласныя прапановы па развіцці нашага рэгіёна. Гэта мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, што наша моладзь усведамляе сваю ролю ў будучыні дзяржавы і шчыра ганарыцца тым, што з’яўляецца часткай беларускага грамадства, якое ўпэўнена крочыць па шляху прагрэсу і міру.

ШАГ 7

  31 сакавіка ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшло мерапрыемства па тэме «Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць раздзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства”.
   У рамках першага этапа «Мы даведваемся» вядучы нагадаў дзецям пра асноўныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа: павагу да традыцый і культуры розных нацыянальнасцей і народнасцей, якія пражываюць у Беларусі; міралюбнасць, працавітасць і павагу да гісторыі нашай дзяржавы, захаванне гістарычнай памяці. Далей адбылося знаёмства з некаторымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны спіс якіх налічвае больш за 5,6 тыс. аб'ектаў. Затым навучэнцы разважалі, як беларусы з пакалення ў пакаленне перадавалі культурны код нацыі.
   На занятку прысутнічаў госць – загадчык Чудзінскага сельскага дома культуры Дайлід Анжэла Віктараўна. Разам з педагогамі і госцем вучні разважалі аб духоўных каштоўнасцях беларускага народа і неабходнасці іх захавання. Удзельнікі круглага стала апавядалі пра культурныя даследаванні беларусаў, разважалі пра ролю моладзі, уплыў сучасных тэхналогій і пра сямейныя каштоўнасці.Анжэла Віктараўна адказала на шматлікія пытанні вучняў, а таксама правяла з навучэнцамі віктарыну.
  У канцы занятку прысутныя прыйшлі да высновы: сапраўдны грамадзянін Рэспублікі Беларусь імкнецца захоўваць і памнажаць культурную і прыродную спадчыну краіны. Гэта не толькі канстытуцыйны абавязак, але і маральны доўг перад будучымі пакаленнямі.

ШАГ 6

  26 лютага ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшло мерапрыемства па тэме «Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць быць часткай беларускага грамадства».

  У якасці ганаровага госця на мерапрыемстве прысутнічаў дырэктар філіяла “Будча” ААТ “Баранавічхлебапрадукт” Ілья Генадзьевіч Пунько.

  Разам з госцем вучні разважалі аб тым, каго можна лічыць сапраўдным патрыётам краіны. Прысутныя прыйшлі да высновы, што патрыёт – грамадзянін краіны, які любіць сваю Радзіму, гатовы абараніць яе ад ворагаў, а таксама сваёй штодзённай стваральнай працай прыносіць карысць грамадству. Прыкладам сапраўдных патрыётаў можа быць жыццё Міная Шмырова, Зінаіды Марчанка-Тусналобавай, Міхаіла Мароза, Герояў Беларусі Уладзіміра Карвата, лётчыкаў Мікіты Куканенка і Андрэя Нічыпарчыка. Прыкладам патрыятызму з’яўляюцца Героі Рэспублікі Беларусь, якія сваёй працай на карысць грамадства славілі і славяць нашу Радзіму: Дар’я Домрачава, Марына Васілеўская, Павел Марыеў, Міхаіл Высоцкі, Віталій Крэмко, Васіль Рэвяка, Міхаіл Карчміт, Пётр Пракаповіч, мітрапаліт Філарэт, Міхаіл Савіцкі, Аляксандр Дубко.

  Патрыётамі краіны з’яўляюцца простыя працаўнікі сельскай гаспадаркі, педагогі, урачы і людзі іншых прафесій, якія адказна, сумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі круглага стала.

  У канцы занятку вучні расказалі, у якіх карысных справах яны прымаюць удзел: працоўныя акцыі, дапамога пажылым людзям, пасадка дрэў, удзел у студэнцкім атрадзе.

 

ШАГ 5

   29 студзеня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшло мерапрыемства па тэме «Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць быць гатовым у любую хвіліну стаць на абарону Радзімы».
У якасці запрошанага госця ў мерапрыемстве прыняў удзел кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні школы Кабрынец Яўгеній Валер’евіч.
   Мерапрыемства пачалося з інфармацыйнага блока, прысвечанага міралюбнай палітыцы нашай дзяржавы. У рамках першага этапа «Мы даведваемся» вядучы нагадаў дзецям, што для Беларусі мір з’яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. Асаблівая ўвага была ўдзелена знакавым падзеям: зацвярджэнню новай Ваеннай дактрыны на VII Усебеларускім народным сходзе і прызнанню міжнароднага аўтарытэту нашага Прэзідэнта, які быў запрошаны ў склад сузаснавальнікаў новай міжнароднай арганізацыі — Савета міру.
  Навучэнцы паглядзелі серыю відэаролікаў пра моц сучасных Узброеных Сіл. Кадры з комплексамі «Паланэз-М» і «Іскандэр-М», аповеды пра сусветныя рэкорды беларускіх лётчыкаў і ўнікальныя скокі дэсантнікаў на Паўночны полюс наглядна прадэманстравалі: абароназдольнасць нашай краіны знаходзіцца на найвышэйшым узроўні, а нашы межы — пад надзейнай аховай.
  Другі этап «Мы разважаем» прайшоў у фармаце «Адкрытага мікрафона». Падчас размовы абмяркоўвалася, чаму ваенная служба ва ўсе часы лічылася справай гонару. Кіраўнік па ВПВ падзяліўся сваім вопытам і падкрэсліў, што армія — гэта не проста прафесійныя навыкі, але перш за ўсё «школа мужнасці», якая фарміруе дысцыпліну, волю і адказнасць.
  Завяршальны этап мерапрыемства быў прысвечаны рэфлексіі. Навучэнцы прыйшлі да важнай высновы: абарона Айчыны — гэта не толькі абавязак, замацаваны ў Канстытуцыі, але і святы доўг кожнага, хто лічыць сябе грамадзянінам.
  Дзеці актыўна дзяліліся ўражаннямі. Хтосьці ўсур’ёз задумаўся аб паступленні ў ваенныя навучальныя ўстановы і на ваенныя факультэты. Госць даў каштоўныя парады будучым выпускнікам: пачынаць шлях абаронцы з гартоўкі характару, заняткаў спортам і вывучэння гісторыі свайго краю.
  Мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, што нашая моладзь разумее каштоўнасць суверэнітэту. Быць патрыётам — значыць не на словах, а на справе быць гатовым ствараць і абараняць будучыню сваёй краіны.

ШАГ 4

  23 снежня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» адбыўся чарговы занятак па тэме «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа». У цэнтры ўвагі на занятку былі гераічнае мінулае беларускага народа, этапы станаўлення дзяржаўнасці на беларускіх землях, знакамітыя дзеячы гісторыі, навукі і культуры.
  На занятку прысутнічаў госць – настаўнік гісторыі, заснавальнік школьнага гісторыка-этнаграфічнага пакоя “Мой выток, мой Чудзін…” Галіна Мікалаеўна Мароз, чалавек, апантаны гісторыяй.
На першым этапе вучні разам з педагогамі ўспомнілі важнейшыя падзеі гісторыі беларускага народа, якія выклікаюць гонар у кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Быў праведзены інтэлектуальны турнір, у ходзе якога вучні паказалі свае веды па гісторыі Бацькаўшчыны.
   На другім этапе адбыўся зацікаўлены дыялог з госцем Галінай Мікалаеўнай Мароз, якая пазнаёміла вучняў з экспанатамі са школьнага музейнага пакоя і прапанавала навучэнцам унесці свой уклад у папаўненне яго фондаў.
  На трэцім этапе вучні пазнаёміліся з умовамі правядзення рэспубліканскага конкурса “Адкрываем Беларусь”, патрыятычных акцый БРСМ. Таксама навучэнцы дапоўнілі альбом актыўнага грамадзяніна сваімі выказваннямі і прапановамі, што азначае быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
У канцы занятку вучні і педагогі прыйшлі да высновы: кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен ведаць і паважаць мінулае сваёй Радзімы, таму што без мінулага не будзе будучага.

ШАГ 3

  27 лістапада ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшло мерапрыемства па тэме «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі». Занятак праходзіў у форме інтэрактыўнай прававой гульні.
  У якасці запрошанага госця ў мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС Курловіч Васілій Уладзіміравіч.
   У рамках першага этапа «Мы даведваемся» настаўнік актуалізаваў веды навучэнцаў аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні прынялі ўдзел у прававой гульні, дзе вучыліся адрозніваць асабістыя, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя правы. Жывую цікавасць выклікаў этап гульні, падчас якога старшакласнікі разбіраліся, як мяняецца прававы статус непаўналетняга пасля дасягнення 14 і 16 гадоў, і якія віды дзейнасці становяцца даступнымі ў гэтым узросце.
  Другі этап «Мы разважаем» прайшоў у фармаце «Адкрытага мікрафона» з прадстаўніком праваахоўных органаў. Госць растлумачыў прысутным, што азначае паняцце «прававая граматнасць» з пункту гледжання міліцыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, бяспечным паводзінам у сетцы Інтэрнэт і адказнасці бацькоў за ўчынкі дзяцей. Навучэнцы актыўна задавалі пытанні, якія тычыліся канкрэтных жыццёвых сітуацый. Прадстаўнік РАУС даў параду моладзі: заўсёды думаць пра наступствы і берагчы сваю рэпутацыю з юных гадоў.
  На заключным этапе «Мы дзейнічаем» вучні падвялі вынікі сустрэчы і пачалі стварэнне чарговай старонкі віртуальнага альбома актыўнага грамадзяніна пад назвай «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць…». Удзельнікі адзначылі, што сапраўдны грамадзянін павінен не толькі ведаць свае правы, але і выконваць абавязкі: паважаць законы, добрасумленна вучыцца і быць патрыётам сваёй краіны. Таксама навучэнцам было прапанавана прыняць удзел у рэспубліканскім прававым турніры «Сіла закона».
  Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці і канструктыўнага дыялогу, што спрыяла павышэнню прававой дасведчанасці школьнікаў.

ШАГ 2

  23 кастрычніка 2025 года ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” адбыўся чарговы занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме “Быть годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – азначае паважать законы сваёй дзяржавы і браць на сябе адказнасць за будучае сваёй краіны”.
   На занятку ў цэнтры ўвагі прысутных былі такія важныя пытанні, як Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Усебеларускі народны сход, галіны дзяржаўнай улады, Дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі. На занятку прысутнічаў госць – старшыня Чудзінскага сельскага выканаўчага камітэта Мышкавец Сяргей Мікалаевіч.
На першым этапе занятку вучні паказалі сваё веданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Першая група вучняў успомніла правы грамадзян РБ, другая – іх абавязкі. Вучні 11 класа апавядалі пра структуру дзяржаўнай улады ў краіне, характарызавалі яе галіны. На другім этапе занятку вучні задалі пытанні госцю: 1. Як Вы лічыце, каго можна называць годным грамадзянінам РБ? 2. Хто, на Вашу думку, адказвае за стабільнасць у краіне і за яе будучае? 3. Ці лічыце Вы сябе годным грамадзянінам РБ? 4. Што Вы можаце сказаць тым, хто сёння сядзіць за школьнай партай, а наперадзе ў іх усё жыццё? Мышкавец Сяргей Мікалаевіч з задавальненнем дзяліўся з вучнямі сваімі думкамі, успамінамі, планамі. Гэта чалавек, які жыве па прынцыпе: дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Сяргей Мікалаевіч шмат робіць для сваёй малой радзімы, на працы ён праяўляе адказнасць, прынцыповасць, хвалюецца за будучыню беларускай вёскі. Размова атрымалася цікавая, змястоўная і вельмі карысная для вучняў. Разам з педагогам прысутныя прыйшлі да высновы, што Мышкавец Сяргей Мікалаевіч з’яўляецца прыкладам сапраўднага грамадзяніна РБ.
   Далей прысутныя пазнаёміліся з Дяржаўнымі ўзнагародамі, якімі адзначаны лепшыя грамадзяне РБ. Вучні апавядалі пра Герояў Беларусі, замацоўвалі іх партрэты на дошцы. У выніку на дошцы была створана Галерэя славы “Героі Беларусі” . Гэта самыя годныя беларусы, якія дасягнулі вялікіх поспехаў у народнай гаспадарцы, культуры, спорце. Ёсць сярод іх і тыя, хто аддаў сваё жыццё за жыццё іншых: Уладзімір Карват, Мікіта Куканенка, Андрэй Нічыпарчык.
На этапе “Мы дзейнічаем” вучні спланавалі канкрэтныя мерапрыемствы, удзел у якіх прынясе карысць грамадству: уборка тэрыторыі школы, збор другаснай сыравіны, дапамога пажылым людзям.
   У канцы мерапремства вучням было прапанавана прыняць удзел у стварэнні другой старонкі альбома актыўнага грамадзяніна “Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – азначае быць адказным за будучае краіны”.

ШАГ 1

  25 верасня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму «Быць дастойным грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — быць адданым сваёй Радзіме».
  Напачатку мерапрыемства настаўнік прапанаваў вучням адказаць на пытанне, што для іх азначае слова «грамадзянін». Вучні актыўна ўключыліся ў дыскусію, выказваючы свае асацыяцыі. Яны адзначалі, што грамадзянін — гэта асоба, якая належыць да пэўнай краіны, мае не толькі правы, але і абавязкі, і адказвае за свае ўчынкі. У якасці госця на мерапрыемства завітала Сергіеня Валянціна Мікалаеўна – дырэктар ДУА “Чудзінская сярэдняя школа”, а таксама член партыі “Белая Русь”.
  У рамках першага блока «Мы даведваемся» вучні паглыбілі свае веды пра пашпарт як галоўны дакумент грамадзяніна. Было адзначана, што атрыманне пашпарта ў 14 гадоў з'яўляецца першым «крокам у дарослае жыццё». Вучні абмяркоўвалі, якую інфармацыю змяшчае дакумент , і прыйшлі да высновы, што ён не толькі пацвярджае асобу, але і з'яўляецца ўласнасцю дзяржавы , што накладае на грамадзяніна адказнасць. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням беражлівага захоўвання пашпарта, бо пашкоджаны або пратэрмінаваны дакумент становіцца несапраўдным, і за яго выкарыстанне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
  Другі этап быў прысвечаны разважанням пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Вучні размаўлялі пра значэнне Дзяржаўнага герба, сцяга і гімна як увасабленняў суверэнітэту і нацыянальнага адзінства. Яны адзначалі, што дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць гісторыю і культуру Беларусі, а нацыянальны арнамент на сцягу сімвалізуе старажытную культуру і духоўнае багацце.
  Далей адбылося абмеркаванне рыс нацыянальнага характару беларускага народа. Вучні аналізавалі такія якасці, як працавітасць, міралюбнасць, адказнасць і патрыятызм. Асаблівая ўвага была ўдзелена міралюбнасці, якая, на думку вучняў, абумоўлена тым, што беларускія землі перажылі шмат войнаў. У межах гэтага блоку да абмеркавання далучылася Валянціна Мікалаеўна, якой вучні задавалі пытанні аб тым, што значыць быць адданым Радзіме, якія якасці важныя для моладзі і хто нясе адказнасць за выхаванне дастойнага грамадзяніна.
  На заключным этапе мерапрыемства вучні пачалі ствараць свой «Віртуальны альбом актыўнага грамадзяніна». Яны разважалі над тым, што азначае быць адданым сваёй Радзіме, і адзначалі, што гэта не толькі любоў да краіны і веданне яе гісторыі, але і паўсядзённыя ўчынкі, якія даказваюць гэту адданасць. Вучні прапаноўвалі свае варыянты праяўлення актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў сваім жыцці ўжо сёння: добра вучыцца, удзельнічаць у школьных акцыях, дапамагаць старэйшым і саджаць дрэвы.
  У цэлым, мерапрыемства прайшло ў канструктыўнай і даверлівай атмасферы. Удзельнікі актыўна працавалі, задавалі пытанні і выказвалі свае меркаванні, што дазволіла зрабіць важны крок да ўсведамлення сябе як дастойных і актыўных грамадзян.