25.04.2026
Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць
У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць” у 11 класе прайшоў вусны часопіс “Чарнобыль – наш боль”, прысвечаны адной з самых трагічных старонак у гісторыі чалавецтва – аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай пазнаёміць навучэнцаў з падзеямі тых дзён, паказаць маштаб катастрофы і аддаць даніну павагі тым, хто рызыкаваў жыццём дзеля выратавання іншых.
