10.03.2026
Прафарыентацыйная субота
У рамках прафарыентацыйнай суботы вучні ДУА "Чудзінская СШ" наведалі жывёлагадоўчую ферму. У ходзе экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з асаблівасцямі работы ў сельскай гаспадарцы. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць школьнікам больш даведацца аб запатрабаваных прафесіях у аграрным сектары.
