09.02.2026
Першая субота лютага
Першая субота лютага - асаблівы дзень, калі дарослыя зноў садзяцца за парты, каб хоць на імгненне перажыць шчаслівыя моманты дзяцінства і юнацкасці. 7 лютага цёпла і душэўна Чудзінская сярэдняя школа сустракала сваіх выпускнікоў. Тут успаміналі любімых настаўнікаў, аднакласнікаў, школьныя святы і перамогі, а атмасфера дружбы і радасці вярнула ўсіх у незабыўныя школьныя гады.
