30.01.2026
"Пункт прызначэння"
Чыгунка для ўсіх, а для дзяцей асабліва - зона павышанай небяспекі. Але менавіта яна прыцягвае дзяцей для гульняў, прагулак і забаў. Аднак сумная статыстыка павінна насцярожыць як непаўналетніх, так і дарослых, нагадаць ім, што толькі ад уважлівасці і захавання строгіх правілаў паводзін залежыць здароўе, а часам і жыццё. Кожны чалавек павінен не толькі сам няўхільна выконваць правілы паводзін на чыгунцы, прыслухоўвацца да сігналаў, але і перасцерагаць іншых, перш за ўсё дзяцей. Ва ўстанове адукацыі прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на замацаванне адказных і бяспечных паводзін на чыгунцы. З навучэнцамі 5-11 класаў быў прагледжаны і абмеркаваны відэаролік "Пункт прызначэння".
