19.01.2026
Экскурсія на аварыйна-выратавальны пост № 15 аг. Чудзін
17 студзеня ў шосты школьны дзень навучэнцы наведалі пажарны аварыйна-выратавальны пост № 15 аг. Чудзін. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай азнаямлення школьнікаў з перспектывамі работы ў структуры МНС, патрабаваннямі да кандыдатаў і спецыфікай службы. Прадстаўнікі МНС расказалі аб розных падраздзяленнях ведамства, пачынаючы ад пажарнай аховы і заканчваючы службамі выратавання на вадзе. У гаражы пажарнай часці дзецям была прадстаўлена аварыйна-выратавальная тэхніка, ахоўныя касцюмы, інструменты і абсталяванне для ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Асаблівая ўвага была нададзена важнасці працы выратавальнікаў, іх ролі ў грамадстве і адказнасці, якую яны нясуць. Напрыканцы сустрэчы навучэнцам нагадалі аб тым, як важна выконваць правілы бяспечных паводзін і пастаянна павышаць узровень сваіх ведаў.
