Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

16.01.2026

Мой псіхалагічны дабрабыт. Я - у дзеянні: стратэгіі асабістага росту

  15 студзеня 2026 года для навучэнцаў 7 класа прайшла класная гадзіна "Мой псіхалагічны дабрабыт. Я - у дзеянні: стратэгіі асабістага росту". Яе мэта: садзейнічанне фарміраванню ў вучняў усвядомленага стаўлення да мэтапакладання і асобаснага росту, развіццю ўмення разумець сябе, прымаць змены і будаваць індывідуальныя стратэгіі развіцця. Навучэнцы разважалі аб тым, як ператвараць мары ў рэальныя планы, як станавіцца лепшымі і больш упэўненымі. Ім было прапанавана практычнае заданне "Нашы мэты", дзе ўдзельнкі вучыліся правільна фармуляваць свае мэты ў жыцці і ацэньвалі іх рэальнасць, а таксама пазнаёміліся з тым, што мэты бываюць кароткачасовымі і доўгачасовымі. Практыкаванне “Рэсурсы” садзейнічала павышэнню ўпэўненасці ў сабе і пазітыўнаму пераацэньванню свайго жыццёвага вопыту.

  Па завяршэнні мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што асобасны рост – гэта рух, а не пункт назначэння. Галоўнае – заставацца ў дзеянні.