16.01.2026
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху прайшоў ва ўстанове адукацыі 15 студзеня. З вучнямі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму. Рабяты чарговы раз праз гульні, віктарыны, гутаркі паўтаралі правілы дарожнага руху, вучыліся правілам паводзін пешаходаў і пасажыраў. Асаблівую ўвагу педагогі ўдзялялі бяспецы на дарогах у зімовы час, перамяшчэнню па дарогах у цёмны час сутак, выкарыстанню флікераў.
