14.01.2026
Ола - сястра Хатыні
14 студзеня - дзень памяці спаленай вёскі Ала. У ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" адбыўся ўрок памяці "Ола - сястра Хатыні" для 8-11 класаў, прысвечаны гэтай трагічнай старонцы беларускай гісторыі
Мэта мерапрыемства — не проста нагадаць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а паказаць маштаб трагедыі, якая кранула кожную беларускую сям'ю. Вёска Ала, што ў Светлагорскім раёне, стала месцам апошняга спачыну для 1758 чалавек, сярод якіх было 950 дзяцей. Вучні даведаліся, чаму ў невялікай лясной вёсцы апынулася так шмат людзей. Старшакласнікі зачыталі ўспаміны нешматлікіх выжыўшых, якія пакінулі пасля сябе жудасныя апісанні падзей 14 студзеня 1944 года.
Асабліва эмацыйным момантам стала Хвіліна маўчання пад гукі метранома. Гледзячы на полымя свечкі памяці, кожны змог задумацца аб каштоўнасці міру і той цане, якую заплаціў наш народ за права жыць на сваёй зямлі.
