Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

20.12.2025

Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь

  З мэтай фарміравання ў навучэнцаў цэласнага ўяўлення аб парадку правядзення выбараў і выбарчай сістэме краіны ў 11 класе праведзена інфармацыйная гадзіна “Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь”.
  Падчас інфармацыйнай гадзіны навучэнцы знаёміліся з палажэннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія датычацца статусу і паўнамоцтваў Прэзідэнта краіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена працэсу правядзення выбараў і правілам запаўнення выбарчых бюлетэняў.
  Практычная частка мерапрыемства ўключала ў сябе разбор канкрэтных артыкулаў Канстытуцыі, азнаямленне з працэдурай галасавання, абмеркаванне праў і абавязкаў выбаршчыкаў.
  Мерапрыемства дапамагло старшакласнікам зразумець значнасць выбарчага права і іх ролю як будучых выбаршчыкаў. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, задавалі пытанні і праяўлялі цікавасць да тэмы, таму што ўдзел у выбарах – гэта не проста права, але і абавязак, які неабходна выконваць кожнаму грамадзяніну.