Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

18.12.2025

Зімовыя дарогі: правілы бяспекі

  У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху ў школе прайшлі прафілактычныя гутаркі з вучнямі на тэму «Зімовыя дарогі: правілы бяспекі».
  Падчас мерапрыемства школьнікам нагадалі пра асаблівасці паводзін на дарозе ў зімовы перыяд. Яны даведаліся, як паводзіць сябе на слізкіх і заснежаных вуліцах, чаму асабліва важна выконваць правілы дарожнага руху зімой і як правільна пераходзіць дарогу ва ўмовах дрэннай бачнасці.
  Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, дзяліліся сваімі назіраннямі і задавалі пытанні. Асаблівая ўвага была звернута на выкарыстанне светаадбівальных элементаў на адзенні і важнасць быць уважлівымі не толькі на праезджай частцы, але і на тратуарах, на меры пры катанні з горак паблізу дарог.
  Мерапрыемства нагадала вучням, што бяспека — гэта, перш за ўсё, адказнасць кожнага з нас. Беражыце сябе і дапамагайце іншым!