18.12.2025
Свет зносін
У рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" з вучнямі 4 класа праведзена класная гадзіна “Свет зносін”. У час мерапрыемства вучні падарожнічалі па чароўных станцыях свету зносін: зносін з прыродай, зносін са светам прыгожага. Пасля прагляду відэароліка “Мастакі дзецям” рабяты прыйшлі да высновы, што прыгажосць натхняе, злучае людзей, робіць іх лепшымі. На станцыі “Акцябрацкія і піянерскія традыцыі” у час зносін з піянерам рабяты паўтарылі правілы акцябрат, пазнаёміліся з традыцыямі і дэвізам піянераў. У час практыкавання “Прыемна было з табой пагутарыць” рабяты моцным поціскам рук падзякавалі адзін аднаму за цікавыя зносіны, добразычлівасць і цеплыню.
