15.12.2025
Дзень здароўя
Чарговы Дзень здароўя прайшоў ва ўстанове адукацыі ў шосты школьны дзень 13 снежня пад назвай “Хуткі мяч”, у рамках якога былі праведзены спаборніцтвы па настольным тэнісе. Нягледзячы на спаборніцкі момант, мерапрыемства прайшло на цёплай, дружалюбнай хвалі. Пераможцы і прызеры узнагароджаны граматамі. Такія спаборніцтвы даюць дзецям магчымасць выйсці са звыклых рамак, трапіць у сітуацыю, якая гартуе характар і дапамагае ў далейшым больш паспяхова выступаць на іншых турнірах. Заняткі тэнісам падтрымліваюць жыццёвы тонус, умацоўваюць здароўе, з’яўляюцца выдатным сродкам эмацыянальнага зараду і добрага настрою. Пажадаем усім удзельнікам спаборніцтваў далейшых поспехаў і новых перамог у спорце!
