Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

24.11.2025

Кіберзлачыннасць. Правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт

  У сучасным свеце інфармацыйныя тэхналогіі сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Аднак разам з перавагамі цыфравізацыі прыходзяць і новыя пагрозы бяспецы. Кіберзлачынствы становяцца ўсё больш распаўсюджанымі, а метады злачынцаў пастаянна ўдасканальваюцца.
    З мэтай фарміравання культуры бяспечных паводзін у Інтэрнэце і павышэння ўзроўню лічбавай граматнасці з навучэнцамі 9-11 класаў праведзена прафілактычная гутарка “Кіберзлачыннасць. Правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт”. У ходзе гутаркі былі разгледжаны наступныя важныя аспекты: віды кіберпагроз, тыповыя схемы дзеянняў кіберзлачынцаў і спосабы іх распазнання, правілы бяспекі пры выкарыстанні інтэрнэт-банкінгу і анлайн-плацяжоў, метады абароны персанальных дадзеных і фінансавай інфармацыі.
  Удзельнікам былі прадстаўлены асноўныя правілы бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт: абарона пароляў, праверка крыніц, фінансавая бяспека, антывірусная абарона.
    Мерапрыемства дазволіла ўдзельнікам атрымаць актуальныя веды аб метадах абароны ад кіберзлачынстваў і выпрацаваць навыкі бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі.