Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

01.12.2025

Школьны калейдаскоп

  З мэтай захавання і папулярызацыі школьных традыцый, а таксама развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў у шосты школьны дзень у ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшла калектыўна-творчая справа “Школьны калейдаскоп”. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй школы, з вядомымі выпускнікамі ўстановы адукацыі, з фотаматэрыяламі, карыснай і цікавай інфармацыяй аб традыцыях школы. Вядома, што агульнашкольныя традыцыі садзейнічаюць згуртаванню класных калектываў, выхоўваюць пачуццё гонару за сваю школу. У нашай навучальнай установе існуе многа добрых традыцый, сярод іх ёсць тыя, якія ўзніклі даўно, але падтрымліваюцца да цяперашняга часу. Завяршылася мерапрыемства стварэннем навучэнцамі калажу, прысвечаным школьным традыцыям.