28.11.2025
Гісторыя маёй сям’і ў фотаздымках
27 лістапада 2025 года ў нашай установе адукацыі ў 7 класе была праведзена нфармацыйная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» пад назвай “Гісторыя маёй сям’і ў фотаздымках".
Асноўная мэта сустрэчы — паказаць каштоўнасць сямейных традыцый, умацаваць сувязь паміж пакаленнямі і навучыць дзяцей ганарыцца гісторыяй сваёй сям’і.
Удзельнікі падрыхтавалі прэзентацыі і фотавыставы, дзе прадставілі здымкі сваіх бацькоў, бабуль і дзядоў, расказалі цікавыя гісторыі пра жыццё родных, пра сямейныя святы і традыцыі. Асабліва кранальна гучалі ўспаміны пра сумесныя паездкі, пра тое, як сям’я падтрымлівае адзін аднаго ў розных жыццёвых сітуацыях.
Мерапрыемства стала сапраўдным святам памяці і любові. Дзеці вучыліся бачыць у фотаздымках не толькі выявы, але і цэлыя гісторыі, якія фарміруюць іх асабістую і нацыянальную ідэнтычнасць.
У канцы сустрэчы ўдзельнікі адзначылі, што такія мерапрыемствы дапамагаюць адчуваць гонар за сваю сям’ю і разумець, што менавіта сямейныя каштоўнасці з’яўляюцца асновай моцнага грамадства.
