17.11.2025
Адукацыйная экскурсія ў Мінск
Вучні ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" здзейснілі пазнавальную паездку ў сталіцу нашай краіны - горад Мінск. У рамках экскурсіі дзеці наведалі музей навукі "Квантум", дзе пазнаёміліся з займальнымі эксперыментамі і сучаснымі дасягненнямі ў галіне фізікі і тэхнікі.
Не менш уражлівым стала наведванне “Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”. Школьнікі змаглі ўбачыць унікальныя экспанаты, даведацца больш пра гераізм беларускага народа і адчуць важнасць захавання гістарычнай памяці.
Такія паездкі дапамагаюць пашырыць кругагляд навучэнцаў, фарміруюць цікавасць да навукі і гісторыі, а таксама выхоўваюць пачуццё гонару за сваю краіну.
