17.11.2025
Экскурсія на машынны двор у філіяле "Будча" ООО "Баранавічхлебопрадукт"
15 кастрычніка 2025 года вучні ГУО "Чудзінская СШ" наведалі экскурсію на машынны двор у філіяле "Будча" ООО "Баранавічхлебпрадукт". Падчас экскурсіі навучэнцы мелі магчымасць убачыць працэс работы сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама пазнаёміцца з асаблівасцямі вытворчасці хлебапрадуктаў. Спецыялісты прадпрыемства расказалі пра важнасць тэхнікі ў сельскай гаспадарцы і яе ўплыў на павышэнне эфектыўнасці працы. Вучні задавалі шмат пытанняў і актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, што зрабіла экскурсію яшчэ больш цікавай і пазнавальнай. Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю цікавасці да аграрнай сферы і прафесійнай арыентацыі моладзі.
