Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

17.11.2025

Разумнае спажыванне рэсурсаў і энергіі

  Падчас правядзення Тыдня энергазберажэння “Разумнае спажыванне рэсурсаў і энергіі” у рамках акцыі “. Энергазберажэнне – добрае рашэнне” навучэнцы пачатковых класаў ДУА «Чудзінская сярэдняя школа» прынялі ўдзел у захапляльным ток‑шоу «Своя гульня».
     Мерапрыемства прайшло ў атмасферы сяброўскага спаборніцтва і пазнавальных зносін. Дзеці адказвалі на пытанні, звязаныя з энергазберажэннем, экалогіяй і беражлівым стаўленнем да рэсурсаў. Гульня дапамагла замацаваць веды аб тым, як важна эканоміць энергію ў школе і дома, а таксама паказала, што кожны вучань можа ўнесці свой уклад у захаванне прыроды.
  Асаблівую цікавасць выклікалі заданні практычнага характару: школьнікі дзяліліся прыкладамі энергазберагальных звычак у сваёй сям'і, абмяркоўвалі, якія карысныя справы можна зрабіць у класе і школе.
   Удзел у ток-шоу стаў яркай падзеяй тыдня, падарыў дзецям новыя веды і станоўчыя эмоцыі, а таксама ўмацаваў пачуццё адказнасці за навакольны свет.