05.11.2025
Дзень ваеннай разведкі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
5 лістапада адзначаецца Дзень ваеннай разведкі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні расказаў навучэнцам гісторыю стварэння ваеннай разведкі, мэты і задачы, якія выконваюцца ёю, асаблівасці службы, а таксама аб відах узбраення прымяняемых пры выкананні баявых задач. Навучэнцы з задавальненнем удзельнічалі ў размове, цікавіліся адборам кандыдатаў, цяжкасцямі падрыхтоўкі ваенных разведчыкаў, выкананнем пастаўленых задач.
