03.11.2025
Падарожжа па Беларусі
1 лістапада ў 8 класе прайшла віктарына “Падарожжа па Беларусі”. Вучні паказалі добрыя веды аб родным краі, народнай творчасці, традыцыях і культуры. Мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для зносін і абмену вопытам, а таксама садзейнічала ўмацаванню пачуцця гонару за родны край і яго багатую спадчыну.
