Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

27.10.2025

Мая сям’я – мая радасць

  У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня  25 кастрычніка ў ДУА “Чудзінская сярэдняя  школа” праведзена сумеснае мерапрыемства для бацькоў і дзяцей “Мая сям’я – мая радасць”. Падчас мерапрыемства бацькі падзяліліся асаблівасцямі выхавання ў сваіх сем’ях, сямейнымі традыцыямі і каштоўнасцямі. Дзеці і бацькі актыўна ўдзельнічалі ў конкурснай праграме, спявалі песні. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным, садзейнічала не толькі ўключэнню бацькоў у адукацыйную дзейнасць, але і ўмацаванню дзіцяча-бацькоўскіх адносін у працэсе сумеснай дзейнасці.Узаемадзеянне адукацыйнай установы і бацькоў вучняў з'яўляецца важным фактарам у выхаванні асобы дзіцяці, яго развіцці. Разам мы робім сур'ёзную і важную справу – выхоўваем Чалавека, грамадзяніна сваёй краіны!