21.10.2025
Дыялогавая пляцоўка
У ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” адбылася дыялогавая пляцоўка з настаяцелем Свята-Георгіеўскай царквы іерэем Вячаславам Наскевічам на тэму “Чыстата слова – чыстата душы”. Іерэй Вячаслаў расказаў пра важнасць чысціні гаворкі і яе ўплыў на духоўны стан чалавека і яго ўчынкі. Менавіта таму важна сачыць за сваёй мовай, пазбягаць грубых выразаў, паклёпу і хлусні. Бо кожнае сказанае слова пакідае след у душы таго, хто гаворыць і слухае. Чысціня думак і мовы дапамагае захоўваць чысціню душы і спрыяе духоўнаму росту чалавека.
Удзельнікі сустрэчы актыўна ўключыліся ў абмеркаванне, задавалі пытанні пра тое, як выхоўваць у сабе чысціню мовы ў паўсядзённым жыцці, як супрацьстаяць негатыўнаму ўздзеянню сучаснай культуры і масавай камунікацыі. Настаяцель падзяліўся карыснымі рэкамендацыямі, падкрэсліўшы важнасць чытання мастацкай і духоўнай літаратуры.
