Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

20.10.2025

Маладзёжны савет пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь

  У рамках рэалізацыі праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” ў 11 класе прайшла класная гадзіна “Маладзёжны савет пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь”.

  Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра мэты і задачы Маладзёжнага савета, яго структуру і функцыі, пазнаёміліся з правамі і абавязкамі членаў савета, з асноўнымі накірункамі дзейнасці і дасягненнямі.

  Цікавасць выклікала ў вучняў знаёмства з праектамі Маладзёжнага савета, якія вырашаюць важныя задачы: ад палітычнай культуры і гісторыі да прафілактыкі наркаманіі і фарміравання сямейных каштоўнасцей.

  Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню пытанняў аб ролі моладзі ў фарміраванні грамадскай думкі і прыняцці важных рашэнняў. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, прапаноўвалі ўласныя ідэі і праекты. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць фарміраваць адказныя адносіны да лёсу Радзімы і выхоўваюць будучых лідараў, гатовых абараняць свае інтарэсы і ўносіць уклад у развіццё краіны.