Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

20.10.2025

Мае жыццёвыя мэты

  17 кастрычніка 2025 года ў рамках выхаваўчай праграмы «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» ў 7 класе прайшоў занятак на тэму «Мае жыццёвыя мэты».

  Асноўная мэта занятку — фарміраванне ў вучняў асэнсаванага падыходу да выбару жыццёвых мэт і шляхоў іх дасягнення. Падчас абмеркаванняў падкрэслівалася, што большасць абставінаў у жыцці чалавека залежыць ад яго самога, а свядомы выбар — гэта ключ да паспяховай будучыні.

Асаблівая ўвага была нададзена:

  • разуменню наступстваў прынятых рашэнняў;
  • важнасці самастойнага планавання і адказнасці за свой выбар;
  • уменню ацэньваць сітуацыі і прымаць узважаныя рашэнні.

  Вучні ўдзельнічалі ў дыскусіях, выконвалі практычныя заданні, аналізавалі жыццёвыя сітуацыі і вучыліся бачыць сувязь паміж сваімі дзеяннямі і вынікамі. Занятак прайшоў у атмасферы адкрытасці і ўзаемапавагі, спрыяючы фарміраванню ўнутранай матывацыі і самасвядомасці.