20.10.2025
Экскурсія
На палях філіяла "Будча" ААТ "Баранавічхлебапрадукт" пасля гарачага жніва не сціхаюць маторы сельскагаспадарчай тэхнікі. Аграрыі выконваюць новыя задачы: убіраюць кукурузу, нарыхтоўваюць кармы для буйной рагатай жывёлы.
Навучэнцы ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" пабывалі на палях і паглядзелі, як ідзе ўборка кукурузы.
