01.10.2025
Бацькоўскі ўніверсітэт «Інтэрнэт без бед»
У рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” для бацькоў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” праведзена кансультацыя «Інтэрнэт без бед», накіраваная на бяспеку дзяцей і дарослых у інтэрнэце. Мэта сустрэчы — дапамагчы бацькам зразумець, як абараніць сябе і сваіх дзяцей ад рызык, звязаных з карыстаннем глабальнай сеткай. У час размовы бацькам напомнілі, як не трапіць у пастку «лёгкага» заробку ў інтэрнэце, пра неіснуючыя інтэрнэт-крамы, пра разуменне, што інтэрнэт — гэта не толькі магчымасці, але і рызыкі.
