01.10.2025
Як добра, калі мы разам!
У суботу, 27 верасня, у ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшло сумеснае мерапрыемства для дзяцей і іх бацькоў пад назвай "Як добра, калі мы разам!". Гэтая творчая майстэрня стала выдатнай магчымасцю для ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж дзецьмі і іх бацькамі, дзе кожны змог праявіць свае мастацкія здольнасці і адчуць радасць стварэння ў адзінстве.
Падчас майстэрні ўдзельнікі стварылі прыгожыя букеты з жывых і засушаных кветак. Дзеці і бацькі працавалі разам, абменьваліся ідэямі, дзяліліся ўражаннямі і настаўлялі адзін аднаго. У выніку атрымаліся сапраўдныя мастацкія творы, якія можна было б назваць сімваламі сямейнага адзінства і цеплыні.
Завяршэннем мерапрыемства стала цудоўнае чаяпіцце, дзе ўсе ўдзельнікі маглі адпачыць, падзяліцца ўражаннямі і проста пакаштаваць смачны чай у кампаніі сяброў і родных.
