Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

22.09.2025

Прафесіі 21 стагоддзя

  20 верасня ў рамках шостага школьнага дня вучні школы прынялі ўдзел у інтэрактыўным квэсце «Прафесіі 21 стагоддзя». Галоўнай мэтай мерапрыемства было азнаямленне з запатрабаванымі прафесіямі, а таксама развіццё навыкаў, неабходных у сучасным свеце.
  Удзельнікі квэста, працуючы ў камандах, наведалі чатыры тэматычныя станцыі: «Лічбавы архітэктар», «Зялёны вартаўнік», «Інжынер-робататэхнік» і «Крэатыўны дызайнер»
  Мерапрыемства прайшло ў дынамічнай, гульнявой форме, што дапамагло кожнаму ўдзельніку праявіць свае здольнасці і лепш зразумець, якія навыкі важныя для будучай прафесійнай дзейнасці.