Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

19.09.2025

Мая грамадзянская пазіцыя

  У рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая радзіма" ў 10-м класе прайшла класная гадзіна «Мая грамадзянская пазіцыя». Мэтай занятку было пашырэнне ўяўленняў вучняў аб ролі актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў развіцці краіны.
  Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны рэальныя прыклады маладзёжных ініцыятыў, такіх як «Марафон моладзі і студэнцтва», конкурс «Блогасфера» і інш. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што нават невялікія дзеянні могуць мець вялікае значэнне, і што кожны здольны ўнесці свой уклад у развіццё грамадства.