Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

15.09.2025

Дзень лёгкаатлета

  У рамках мерапрыемстваў Тыдня Спорту і здароўя ў шосты школьны дзень 13 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя пад назвай “Дзень лёгкаатлета”. Рабяты прынялі ўдзел у выкананні лёгкаатлетычных практыкаванняў: сваё майстэрства і фізічную падрыхтоўку вучні прадэманстравалі ў скачках, бегу, кіданнях. Дзеці былі актыўнымі, адказнымі і  арганізаванымі, стараліся паказаць свае ўменні і навыкі.   Мерапрыемства стала сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці. Рабяты атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.