13.09.2025
Планы нацысцкай Германіі па ажыццяўленні генацыду беларускага народа
У рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў 6 класе прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму: «Планы нацысцкай Германіі па ажыццяўленні генацыду беларускага народа».
Мэтай інфармацыйнай гадзіны было глыбокае і асэнсаванае вывучэнне адной з самых трагічных старонак гісторыі нашай краіны — палітыкі генацыду, якую праводзілі фашысцкія захопнікі на акупаванай тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Разам з класным кіраўніком хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва працавалі з вучэбнымі матэрыяламі, аналізавалі гістарычныя факты і дакументы. Асаблівую цікавасць у шасцікласнікаў выклікала знаёмства з новымі выданнямі, прысвечанымі генацыду беларускага народа. Сучасныя кнігі і дакументальныя зборнікі, заснаваныя на архіўных даных, дазволілі зірнуць на падзеі мінулага праз прызму неаспрэчных доказаў.
Але самай цікавай часткай стала праца з лэпбукамі. Такі наглядны і інтэрактыўны фармат дапамог не проста запомніць даты і факты, а эмацыйна і глыбока адчуць маштаб трагедыі і зразумець злачынныя планы нацызму.
«Памяць пра генацыд — гэта не проста веданне гісторыі. Гэта наша адказнасць перад будучым, каб падобнае ніколі не паўтарылася», — такую выснову зрабілі вучні па выніках інфармацыйнац гадзіны.
