05.09.2025
Прафарыентацыйная сустрэча "Прафесійнае самавызначэнне старшакласнікаў
У ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" для навучэнцаў 9-11 класаў і іх бацькоў прайшла прафарыентацыйная сустрэча "Прафесійнае самавызначэнне старшакласнікаў". У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргей Аляксандравіч Мурын, дырэктар філіяла "Будча" ААТ "Баранавічхлебапрадукт" Ілля Генадзевіч Пунько, прадстаўнікі Ляхавіцкага і Ганцавіцкага дзяржаўных аграрных каледжаў.
