01.09.2025
Урачыстая лінейка
1 верасня - асаблівы дзень, напоўнены хваляваннем, радасцю і чаканнем новых адкрыццяў. Сёння ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года і першаму званку. Гэта было сапраўднае свята ведаў, натхнення і добрых пажаданняў!
Асабліва трапяткім стаў момант, калі на лінейцы былі прадстаўлены нашы самыя юныя вучні - чатыры першакласнікі, якія ўпершыню пераступілі парог школы. Дарагія рабяты, няхай ваш шлях будзе яркім, цікавым і добрым. Няхай кожны дзень прыносіць радасць, новыя веды і сапраўдных сяброў. Мы верым у вас і будзем побач на кожным кроку!
Ад усёй душы дзякуем гасцям, якія прыйшлі павіншаваць нашых вучняў, педагогаў і бацькоў. Вашы ўвага і добрыя словы зрабілі гэты дзень яшчэ больш значным і святочным.
Няхай новы навучальны год будзе паспяховым, насычаным і натхняльным для ўсіх нас. Са святам, дарагія сябры!

