14.07.2025
Спаборніцтвы па настольным тэнісе
У Чудзінскай школе з асаблівай павагай адносяцца да спорту. Акрамя валейболу, вучні любяць такі від спорту, як настольны тэніс. Таму 11 ліпеня ў школе адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе. У малодшай узроставай групе пераможцам стаў Захарчэня Філіп, а ў старэйшай узроставай групе лепшым стаў Захарчэня Мікіта. Абсалютным чэмпіёнам стаў Захарчэня Мікіта, што было прадказальна, бо Мікіта быў лепшым у раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе, а ў абласных спаборніцтвах атрымаў другое месца. Пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.
