01.07.2025
Бацькоўскі ўніверсітэт
У рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" педагогам сацыяльным ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" праведзена сустрэча з работнікамі ТАА "ВудПлейс", падчас якой абмяркоўваліся важныя пытанні па аздараўленні і працаўладкаванні непаўналетніх у летні перыяд. Адмысловая ўвага надавалася папярэджанню суіцыдальных паводзін сярод дзяцей і падлеткаў праз гарманізацыю дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Удзельнікі сустрэчы таксама разглядалі пытанні фарміравання навыкаў бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт, што з'яўляецца актуальнай тэмай у сучасным лічбавым свеце. Акрамя таго, акцэнтавалася ўвага на прафілактыцы дзіцячых і падлеткавых дэвіяцый, у тым ліку папярэджанне ўцягвання непаўналетніх у забароненыя заканадаўствам фарміравання і незаконны абарот наркатычных сродкаў.
Мерапрыемства стала важнай платформай для абмену вопытам і выпрацоўкі сумесных рашэнняў па абароне інтарэсаў дзяцей і падлеткаў, а таксама садзейнічала ўмацаванню ўзаемадзеяння паміж бацькамі і педагогамі.
