16.06.2025
Экскурсія на ПАСП аг. Чудзін
У адпаведнасці з планам выхаваўчай работы ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Светлячок" рабяты наведалі ПАСП аг. Чудзін. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганцавіцкага РАНС Хоміч Л.Л. правяла цікавую і пазнавальную гутарку аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Пасля размовы выхаванцы па традыцыі прымяралі абмундзіраванне пажарных-выратавальнікаў, асвойвалі абсталяванне пажарных аўтамабіляў з марай, што ў будучым выберуць менавіта гэтую прафесію.
