11.06.2025
Дзень здароўя ў Светлячку
У аздараўленчым лагеры "Светлячок" ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшоў Дзень здароўя. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Падарожжа па краіне здароўя", удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама наведалі УЗ "Чудзінская сельская ўрачэбная амбулаторыя".
