Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

19.05.2025

Таямніцы мінулага

  17 мая у рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў у школьным музейным кутку быў праведзены пазнавальны квест пад назвай “Таямніцы мінулага”. У ім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў, якія адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках гісторыі.
  Падчас квеста ўдзельнікі наведалі некалькі станцый, звязаных з экспазіцыямі музея. На кожным этапе каманды выконвалі займальныя заданні: разгадвалі загадкі, шыфравалі паведамленні, шукалі падказкі і схаваныя часткі артэфакта.
   Фінальным этапам стала зборка адзінага артэфакта са знойдзеных фрагментаў, што стала сімвалам адзінства гісторыі і сувязі пакаленняў. Квест не толькі прадэманстраваў веды вучняў, але і развіў уменні працаваць у камандзе, лагічна мысліць і з цікавасцю вывучаць мінулае роднага краю.