Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

19.05.2025

Мая прафесія. Прафесіі маіх бацькоў

  У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня  17 мая ва ўстанове адукацыі праведзена гульнёвая праграма “Мая прафесія. Прафесіі маіх бацькоў”. Падчас гульні вучні расказалі пра прафесіі сваіх бацькоў, успомнілі мноства разнастайных прафесій і спецыяльнасцей, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, прыказкі і прымаўкі пра прафесіі, называлі самыя запатрабаваныя прафесіі нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства рабяты актыўна ўдзельнічалі ў падвядзенні вынікаў мерапрыемства: шчаслівы той, хто займаецца любімай справай, хто правільна выбірае сабе прафесію па душы.