Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

16.05.2025

Бацькоўскі сход "Ад поспехаў у школе - да поспехаў у жыцці"

  15 мая ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшоў бацькоўскі сход "Ад поспехаў у школе - да поспехаў у жыцці". Дырэктар школы Сергіеня Валянціна Мікалаеўна нагадала бацькам аб іх адказнасці за выхаванне дзяцей, расказала аб аздараўленчай кампаніі 2025 года. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Валадзько Іна Аляксандраўна асвятліла пытанні бяспечнай жыццядзейнасці навучэнцаў падчас летніх канікулаў. Участковы інспектар Дэвойна Аляксандр Сяргеевіч выступіў з пытаннем прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Далей адбыўся прагляд і абмеркаванне фільма "Мамін ліст" з удзелам фельчара-акушэра Чудзінскай амбулаторыі Занькі Жанны Вітальеўны.