Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

15.05.2025

Адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню сям’і

  З 1998 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15 мая адзначаецца Дзень сям’і. Таму адзіныя ўрокі, прысвечаныя гэтаму цудоўнаму святу, прайшлі 15 мая ў нашай установе адукацыі.
   На мерапрыемствах у кожным класе навучэнцы разважалі аб ролі сям'і ў жыцці кожнага чалавека, дзяліліся гісторыямі аб сваіх блізкіх, гаварылі аб сямейных традыцыях і каштоўнасцях, пра тое, як перадаюцца веды і вопыт з пакалення ў пакаленне, пра сямейныя дынастыі, важнасць стварэння асабістага сямейнага генеалагічнага дрэва. Рабяты вучыліся шанаваць узаемадапамогу, павагу і каханне ў сям'і. Юныя мастакі стваралі яркія малюнкі "Мая сям'я", майстравалі паштоўкі для сваіх бацькоў і бабуль з дзядулямі, якія сталі выдатным падарункам для самых блізкіх.
  Паглядзеўшы і абмеркаваўшы мультфільм «Як стварыць моцную сям'ю», навучэнцы прыйшлі да высновы, што моцная сям'я дорыць цяпло, утульнасць, спакой кожнаму яе члену.
  Дзеці чыталі павучальныя гісторыі пра сямейныя ўзаемаадносіны, аналізавалі паводзіны герояў, вучыліся спачуваць і разумець адзін аднаго.
  Пазнавальныя гульні дапамаглі дзецям даведацца больш пра свае радаводы, пра прафесіі сваіх бацькоў, а таксама праявіць кемлівасць і камандны дух.
  Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і, не толькі ўзбагаціў веды дзяцей аб сямейных каштоўнасцях, але і дапамог ім адчуць сябе часткай вялікай і дружнай школьнай сям'і.