08.05.2025
Подзвіг беларускага народа
У 9 класе прайшоў інфармацыйны час на тэму "Подзвіг беларускага народа», прысвечаны гераічнай барацьбе беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вучні даведаліся пра ахвярнасць і мужнасць мірнага насельніцтва, падпольшчыкаў, партызанаў і салдат, якія адстаялі права Беларусі на свабоду. Падчас размовы прагучалі аповеды пра асоб, чый лёс стаў увасабленнем патрыятызму і стойкасці — сярод іх Канстанцін Заслонаў, Мінай Шмыроў, Васіль Корж, Алена Мазанік і інш.
Інфармацыйны час стаў важным напамінам пра тое, што памяць пра подзвіг мінулых пакаленняў павінна жыць у сэрцах маладых.
