Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

07.05.2025

Урок мужнасці

  7 мая ва ўстанове адукацыі прайшлі адзіныя Урокі Мужнасці, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Рабяты разам з педагогамі прачыталі «Кнігу Мужнасці», успомнілі гісторыю той страшнай вайны, а таксама разважалі аб тым, чаму так важна захоўваць гістарычную памяць і берагчы мір. У гісторыі нашай краіны не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага народа, які абараніў Радзіму ад ворага, які выратаваў чалавецтва ад нацызму. 9 мая – свята Вялікай Перамогі! Свята самае светлае, самае радаснае, якое падарыла народу мір, свабоду, незалежнасць. І ў той жа час – гэта "свята са слязамі на вачах", дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. Мы памятаем, якім коштам заваявана шчасце жыць на Зямлі. Гэтым мы абавязаны нашым прадзедам, іх гераізму, стойкасці, адвазе, нязломнай сіле духу, патрыятызму і веры ў Перамогу.