Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

26.04.2025

Чарнобыль. Захоўваючы памяць...

  У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…” у навучальнай установе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню чарнобыльскай трагедыі. Падчас заняткаў навучэнцы даведаліся аб прычынах аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб маштабах трагедыі і наступствах тэхнагеннай катастрофы для людзей і навакольнага асяроддзя. Дзеці разважалі, чаму неабходна ведаць пра трагедыю ў Чарнобылі; ці патрэбны атамныя станцыі, ці можна абысціся без іх; ці дастаткова толькі ведаў для бяспечнай эксплуатацыі атамнай станцыі. Школьнікі прыйшлі да высновы, што наступствы аварыі глабальныя. Таму людзі павінны памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобныя катастрофы ніколі больш не паўтараліся.