Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

28.04.2025

Усё пачынаецца з сям’і

  26 красавіка ў рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства “Усё пачынаецца з сям’і”, мэтай якога з’яўлялася фарміраванне ў вучняў уяўлення аб значэнні сям’і ў жыцці чалавека.
  Дзеці разважалі пра тое, якой павінна быць сям’я, расказвалі пра сямейныя традыцыі, правілы і каштоўнасці сваіх сямей, дзяліліся меркаваннем, што такое “шчаслівая сям’я”, знаёміліся з выказваннямі вядомых людзей пра сям’ю і аналізавалі іх, складалі прыказкі, сямейныя запаведзі. Пры выкананні гэтых запаведзяў сям’я будзе моцнай і надзейнай.
  У ходзе размовы дзеці зрабілі вывад, што сям’я – самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каму жадаем дабра і шчасця, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, павазе і адказнасці.