23.04.2025
Па роднай Беларусі
22.04.2025 года для навучэнцаў 6 класа прайшло завочнае падарожжа "Па роднай Беларусі" ў рамках праекта ШАГ. Беларусь захавала мноства цудоўных помнікаў архітэктуры і культуры: старадаўнія цэрквы і касцёлы, палацы і сядзібы, ратушы і капліцы ёсць фактычна ў кожным горадзе ці мястэчку краіны. Падарожнічаць па Беларусі, адчыняючы для сябе ўсё новыя і новыя архітэктурныя і культурныя помнікі, можна вельмі і вельмі доўга.
Падчас мерапрыемства рабяты дзяліліся ўражаннямі аб наведванні гістарычных мясцін Беларусі. Без усялякага сумнення, мерапрыемства прайшло для школьнікаў з карысцю, і ў будучыні яны з цікавасцю наведаюць тыя мясціны Беларусі, дзе яшчэ не паспелі пабываць.
