Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

21.04.2025

Саюзная дзяржава: гісторыя сумеснага развіцця

  У рамках праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” з навучэнцамі 10 класа была праведзена класная гадзіна “Саюзная дзяржава: гісторыя сумеснага развіцця”. Мэта мерапрыемства – азнаямленне навучэнцаў з гісторыяй стварэння Саюзнай дзяржавы, з органамі ўлады Саюзнай дзяржавы, з асноўнымі напрамкамі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.
  Гісторыя беларускага і расійскага народаў фарміруецца не адно стагоддзе. Разам нашы продкі вырошчвалі хлеб і будавалі дамы, разам адстойвалі сваю свабоду і незалежнасць у барацьбе супраць знешніх ворагаў. У нас агульная гісторыя і агульныя каштоўнасці. У нашых брацкіх народаў адны мэты і жыццёвыя арыенціры, што спрыяе збліжэнню гэтых краін.
  Праведзенае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню пачуцця гонару за агульныя дасягненні нашых народаў, выхаванню павагі да культурнай спадчыны абедзвюх краін.
 Напрыканцы класнай гадзіны навучэнцы выказвалі сваё меркаванне наконт важнасці Саюза Беларусі і Расіі для народаў нашых краін.